viasna on patreon

Два прызы ў Празе атрымаў фільм “Урок беларускай мовы”

2007 2007-03-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 сакавіка ў Празе завяршыўся Міжнародны фэстываль дакумэнтальных фільмаў праваабарончай тэматыкі. Фільм польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага “Урок беларускай мовы” атрымаў на ім два прызы. Адзін з гэтых прызоў штогод прысуджае адмысловае журы пад ганаровым кіраўніцтвам Вацлава Гаўла – за фільм, які ўносіць надзвычайны ўклад у справу абароны правоў чалавека. Другі прыз – за лепшы фільм у намінацыі “Наступнае пакаленьне Эўразьвязу” прысуджае студэнцкае журы фэстывалю.

"Гэтыя дзьве ўзнагароды вельмі важныя, - гаворыць Міраслаў Дэмбіньскі. - Мне прыемна, што фільм, які я зрабіў, быў узнагароджаны. Але я ўспрымаю гэта ня як узнагароды фільму, але як узнагароды той справе, якую я хацеў паказаць у сваім фільме. Справа Беларусі вельмі важная і вельмі актуальная і трэба прыкласьці шмат высілкаў, каб Беларусь і яе праблему прапагандаваць як найшырэй. І гэтыя ўзнагароды, і гэты фэстываль важныя для мяне таму, што яны зьвяртаюць увагу на беларускія праблемы. Дзеля гэтага я стараюся паказваць гэты фільм як мага шырэй – наколькі гэта магчыма. Tут, у Заходняй Эўропе гэты фільм быў ужо шмат разоў паказаны на розных фэстывалях. Але для мяне таксама важна, каб гэты фільм трапіў і ў Беларусь, каб ён прарваў тую прапагандысцкую лукашэнкаўскую бурбалку. Мы зрабілі 4000 дыскаў, якія цяпер распаўсюджваюцца ў Беларусі. Так што я стараюся праз гэты фільм як мага шырэй паказаць беларускую праблему", паведамляе сайт Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства