Ірыне Халіп дазволілі выехаць зь Беларусі
https://spring96.org./be/news/61295
2013
2013-02-14T10:48:26+0300
2013-02-14T10:48:26+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аляксандар Лукашэнка заявіў на прэсавай канфэрэнцыі 15 студзеня, што журналістка сама ня хоча нікуды ехаць, а насамрэч ёй ніхто не перашкаджае.
З таго часу Ірына Халіп напісала
ў інспэкцыю, дзе яна стаіць на ўліку, заяву на атрыманьне
дазволу на паездкі да мужа Андрэя Саньнікава ў Лёндан
і ў Маскву ў рэдакцыю «Новай газэты», дзе яна працуе.
Ірына Халіп была асуджаная на два гады пазбаўленьня волі
з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады паводле артыкулу 342
Крымінальнага кодэксу за «арганізацыю групавых дзеяньняў, што парушаюць
грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».