Моладзь перадала ў амбасады заклік дапамагчы вызваліць палітвязьняў
Моладзевыя актывісты 7 сакавіка перадалі ў дзевяць амбасадаў зварот, у якім утрымліваецца заклік „прыняць адпаведныя меры, што прывядуць да вызваленьня палітзьняволеных”, а ў іх ліку і Дзяніса Дзянісава.
Моладзь перадала свой заклік у амбасады Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Італіі, Літвы, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швецыі й ЗША. Аўтары дакумэнту сьцьвярджаюць, што „абсурднасьць абвінавачаньня Дзянісава відавочная”, а дэмакратычная грамадзкасьць Беларусі і лідэры палітычных партыяў абураныя „супрацьзаконнымі дзеяньнямі ўлады, якая ня толькі не спыніла рэпрэсіяў, але і пашырыла іх”,паведамляе Радыё Рацыя. Пад зварот падпісаліся старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін, старшыня Партыі працы Аляксандар Бухвостаў, намесьнік старшыні Партыі БНФ Юрый Хадыка ды былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч.