У Мінску забаранілі канцэрт IQ48 і «Дай дарогу»
https://spring96.org./be/news/61344
2013
2013-02-17T09:35:06+0300
2013-02-17T09:35:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Адміністрацыя клуба Doodah King паведаміла аб скасаванні канцэрту «Бульбокс-Live», на якім павінны былі выступіць гурты. Пра гэта арганізатары імпрэзы паведамілі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».
«Бульбокс-Live» спалучае жывы канцэрт яго ўдзельнікаў ды ток-шоу і транслюецца ў жывым эфіры «8 канала». Заўтра ў ім павінны былі ўзяць удзел гурты IQ48 і «Дай дарогу».