Брэсцкія мытнікі затрымалі двух беларусаў-вікіпедыстаў. Прычына — падазроныя кнігі
Брэсцкія мытнікі затрымалі двух хлопцаў, Улада Гурыновіча і Руслана Ясаева, якія вярталіся з сустрэчы «Дзень беларускай Вікіпедыі ў Варшаве», што праходзіла ўчора ва ўніверсітэце Collegium Civitas у Палацы Культуры і Навукі.
Улад Гурыновіч — студэнт ЕГУ, Руслан Ясаеў -студэнт БДЭУ. Нагодай затрымання сталі кнігі, якія былі прэзентаваны на сустрэчы, — «Беларусь у фокусе: Вычама міжнародных журналістаў». Кніга складаецца з артыкулаў журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для міждународнай аўдыторыі.
Адзін з затрыманых напісаў сябру «Укантакце»: «Нас затрымалі без тлумачэння прычын, адабралі кнігі і пашпарты. Яны мяне прапусцілі, а ў торбе Уладзя кнігу заўважылі. Пабачылі, што ў нас торбы аднолькавыя і адразу за мною пабеглі».
На пытанне, чаму іх затрымалі, мытнікі адказалі наступным чынам: «У вашых кнігах магла ўтрымоўвацца крытыка дзеючай улады».
На дадзены момант у хлопцаў узялі пісьмовыя тлумачэнні, але не адпускаюць.