Прэмія “З адкрытым забралам” – Раісе Міхайлоўскай
У Менску 22 лютага будзе абвешчаны лаўрэат штогадовай прэміі імя Юрыя Захаранкі «З адкрытым забралам». У гэтым годзе ўпершыню ганаровая адзнака будзе прысуджаная жанчыне - праваабаронцы Раісе Міхайлоўскай. Уганараванне пройдзе пад час вечара памяці былога міністра ўнутраных спраў незалежнай Беларусі, зніклага палітыка Юрыя Захаранкі.
Прэмія імя Юрыя Захаранкі уручаецца праваабаронцамі і аргкамітэтам па стварэнні руху ветэранаў баявых дзеянняў у Афганістане "Абаронцы Айчыны". У розныя гады яе лаўрэатамі былі палітык і генерал Валерый Фралоў, праваабаронца Гары Паганяйла, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, ветэран вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі, журналіст Аляксандр Тамковіч, экс-кандыдат у прэзідэнты і паэт Уладзімір Някляеў.
У 2011 прэмію атрымаў палітвязень Мікалай Статкевіч.
Мерапрыемства адбудзецца ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3-39) у пятніцу 22 лютага ў 15-30.