viasna on patreon

Ліда: суд засумняваўся ў тым, што ўскладанне кветак з'яўляецца масавым мерапрыемствам

2013 2013-02-20T22:13:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/magila-falkouskaga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 лютага ў Лідзе адбылося судовае паседжанне над Аляксандрам Калышкам, старшынём грамадскага аб’яднання “Польскай культуры зямлі Лідскай”. Уся яго “віна” палягала ў тым, што ён разам з сябрамі арганізацыі ўсклалі кветкі і запалілі знічкі на месцы пахавання ксяндза Адама Фалькоўскага. Але праваахоўная сістэма паставілася да гэтай з’явы надзвычай насцярожана і з павышанай пільнасцю. Суддзя Сяргей Піпко накіраваў пратакол на дапрацоўку. Але не таму, што ўскладанне кветак лічыць з’явай законнай. У яго папросту узніклі сумневы ў тым, ці гэта была несанкцыянаваная акцыя.

Чарговае паседжанне суда па гэтай справе адбудзецца пазней, пасля дапрацоўкі пратакола.

Нагадаем, што Аляксандра Калышку вінавацяць у нібыта арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Памятнае месца, дзе царскія ўлады забілі і пахавалі святара Адама Фалькоўскага знаходзіцца зараз у гарадскім лідскім парку. Неаднаразова гэтая магіла была нішчылася сучаснымі ўладамі, але людзі яе аднаўлялі. Святар Адам Фалькоўскі быў расстраляны 24 чэрвеня 1863 году расійскімі карнікамі за чытанне маніфесту паўстання ў вёсцы Ішчална (цяпер Шчучынскі р-н). Лідскія грамадскія актывісты традыцыйна ўшаноўваюць гэтую асобу, зрабілі яны гэта і цяпер у час 150-ых угодкаў з часу вызвольнага чыну 1863 году.

Гарадзенскія праваабаронцы мяркуюць, што чарговы раз парушаюцца канстытуцыйныя правы грамадзянаў, улады Гарадзеншчыны апошнім часам неадэкватна рэагуюць на кожную праяву ўшанавання памяці продкаў і беспадстаўна караюць грамадскіх актывістаў арыштамі і штрафамі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства