viasna on patreon

У Менску пройдуць сымбалічныя акцыі памінаньня ахвяраў сталінізму

2007 2007-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па рашэньню грамадзкага аргкамітэту па ўвекавечаньні памяці ахвяраў рэпрэсіяў, акцыі пройдуць 29 сакавіка ў трох месцах сталіцы — ва ўрочышчы Курапаты, парку Чэлюскінцаў і на ўскраіне мікрараёну Лошыца, паведамляе Радыё Рацыя.

Паводле сакратара аргкамітэту Ўладзімера Раманоўскага, на працягу гэтага тыдня неабходна завяршыць стварэньне абласных аргкамітэтаў і складаньне спісу месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў сталінізму 1920-1940-х гадоў на тэрыторыі Беларусі па матэрыялах дасьледаваньняў вучоных і інфармацыі зь месцаў.

Як паведаміў дасьледчык тэмы сталінскіх рэпрэсіяў кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў, ужо сабрана больш за 200 тыс. рублёў ахвяраваньняў на ўвекавечаньне памяці бязьвінна загінулых людзей. Удзельнікі сёньняшняга паседжаньня падтрымалі прапановы вучонага аб накіраваньні ў рэгіёны падпісных лістоў па зборы ахвяраваньняў і завяршэньні гэтай акцыі да 1 ліпеня, а таксама аб звароце да кіраўнікоў грамадзкіх арганізацыяў, партыяў і рухаў узяць удзел у акцыі 29 сакавіка.

Сёньня ў штаб-кватэры Партыі БНФ адбудзецца паседжаньне круглага стала беларускіх вучоных па праблемах вывучэньня гісторыі сталінскіх рэпрэсіяў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства