У Полацку забаранілі музычную акцыю да Дня роднай мовы
https://spring96.org./be/news/61466
2013
2013-02-21T15:59:35+0300
2013-02-21T15:59:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Акцыя мусіла адбыцца 21 лютага каля памятнага знака літары "Ў".
Полацкія музыкі — лідар гурта "Горад N" і фальклорны калектыў
"Варган" — планавалі праспяваць некалькі песень на роднай мове, піша "Салідарнасць".
Але ўлады адмовілі арганізатарам мерапрыемства з нагоды позна пададзенай заяўкі.
Арганізатары не ўклаліся ў 15-дзённы тэрмін, належны паводле закону. Таксама
сярод прычынаў забароны — адсутнасць дамоўленасцяў з міліцыяй і
"хуткай".