Слонім: Сябры БХД патрабуюць вярнуць родную мову ў раёнку
https://spring96.org./be/news/61480
2013
2013-02-21T22:31:31+0300
2013-02-21T22:31:31+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bel-mova-u.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябры слонімскай суполкі БХД на Дзень роднай мовы правялі ў Слоніме акцыю. Яны сабралі 39 подпісаў слонімцаў пад зваротам і перадалі гэты зварот галоўнаму рэдактару раённай газеты «Слонімскі веснік» Кірылу Ляшчанку.
У звароце слонімцы патрабуюць вярнуць на старонку раёнкі родную мову, якую галоўны рэдактар поўнасцю знішчыў, замяніўшы яе на рускую. З 1939 года Слонімская раённая газета заўсёды выходзіла па-беларуску. З прыходам у рэдакцыю рэдактара Ляшчанкі «Слонімскі веснік» амаль поўнасцю стаў выдавацца па-руску. На беларускай мове застаўся толькі загаловак газеты, і толькі адзін журналіст Васіль Афанасік піша на роднай мове.