viasna on patreon

Міліцэйскае беззаконне ў інтэрнаце МДЛУ

2013 2013-02-25T11:50:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milicyjant-5.jpg

Супрацоўнікі міліцыі ўрываліся ў пакоі інтэрната і прымушалі здымаць «няправільныя» плакаты і налепкі.

Гэта адбылося напярэдадні візіту Лукашэнкі на Мінскі камбінат хлебапрадуктаў, які адбыўся 22 лютага. Картэж павінен быў праязджаць паўз інтэрнат МДЛУ, і кіраўніцтва ВНУ вырашыла перастрахавацца, піша сайт revbel.org.

Для дапамогі дэканам і супрацоўнікам універсітэта прыцягнулі міліцыянтаў.

«У інтэрнаце прымушаюць здымаць усе плакаты, малюнкі, налепкі і фатаграфіі са сцен праз тое, што Лукашэнка будзе праязджаць паўз інтэрнат на хлебазавод. Ходзяць дэканы ды іншыя людзі. Калі ў пакоі нікога няма, то бяруць на вахце ключ і заходзяць. Усё гэта, як заўсёды, суправаджаецца пагрозамі аб высяленні і выключэнні з універсітэта. Яны падгаварылі некалькі людзей у інтэрнаце, каб тыя былі іх падгледачамі і здавалі ўсіх хлопцаў за дробныя парушэнні, якія нікому не прыносяць шкоды. Усталявалі татальны кантроль», - паведаміла крыніца сайту.

Таксама адзначаецца, што на кожным паверсе будынка дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства