"Белтэлеком" заблакаваў сайт БХД у Беларусі
https://spring96.org./be/news/61527
2013
2013-02-25T13:38:04+0300
2013-02-25T13:38:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bxd_sciag.jpg
Сайт заблакаваны з нядзелі, 24 лютага.
Між тым з-за мяжы, з проксі-сервераў і, напрыклад, праграму Opera Turbo сайт працягвае сваю працу.
"Безумоўна, гэта блакаванне звязанае з марафонам "Хваля Салідарнасці", які праводзіць Беларуская Хрыцсіянская Дэмакратыя. Відавочна, што гэты марафон, які праходзіць у 37 гарадах Беларусі, вельмі нэрвуе беларускія спецслужбы. Тым не менш, гэтае блакаванне ніяк не паўплывае на дзейнасць БХД і марафон "Хваля Салідарнасці", які сёння адбудзецца ў Магілёве. Мы працягваць інфармаваць сваіх прыхільнікаў праз сацыяльныя сеткі і незалежныя СМІ. Спадзяемся, што ў бліжэйшыя дні праца сайта будзе адноўленая ў звычайным рэжыме", - адзначыў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.