viasna on patreon

У Драгічыне за распаўсюд друкаванай прадукцыі затрыманы актывіст Уладзімір Казека

2007 2007-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 сакавіка 2007 году а 20 гадзіне вечара ў Драгічыне быў затрыманы мясцовы грамадзкі актывіст Уладзімір Казека. Падставай для затрыманьня паслужыла наяўнасьць ва Уладзіміра газэты “Свабода”.

Як паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, Уладзіміра Казеку даставілі ў Драгічынскі РАУС, дзе ў яго было ізьята 50 асобнікаў газэты, ўзяыя тлумачэньні і складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні ч.3 арт.172 КаАП “распаўсюд друкаваных выданьняў у парушэньне вызначанага парадку, без выходных дадзеных, сутнасьць якіх накіраваная на нанясеньне шкоды дзяржаўнаму і грамадзкаму ладу, правам і законным інтарэсам грамадзян”, што выклікае зьдзіўленьне, таму што першага сакавіка уступіў у дзеяньне новы Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэньнях, а таму складзены пратакол ня мае юрадычнай сілы.

У 23-30 пасьля завяршэньня вышэй-названых працэдур затрыманы пакінуў будынак РАУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства