viasna on patreon

Аляксандр Францкевіч зноў у карцэры

2013 2013-02-25T13:52:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Палітвязень Аляксандр Францкевіч змешчаны ў штрафны ізалятар. Пра гэта Рацыі паведаміла ягоная маці Таццяна Францкевіч.

За што сына кінулі ў карцэр і на які тэрмін, Таццяна Францкевіч не ведае. З моманту зняволення гэта чацвёрты выпадак, калі Аляксандр Францкевіч трапляе ў штрафны ізалятар. Апошні раз ён правёў там 10 сутак перад Новым годам. “Для тых, хто не хоча пісаць прашэнне пра памілаванне, ствараюць больш жорскія ўмовы ўтрымання. Гэта робіцца для таго, каб падарваць іх маральны дух і волю”, – мяркуе Таццяна Францкевіч. Па яе словах, у калоніі ў яе сына ўзніклі праблемы са страўнікам, таму яна падрыхтавала для яго медыцынскую бандэроль. У траўні запланавана доўгатэрміновае спатканне з сынам.

Аляксандр Францкевіч быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі па так званай “справе анархістаў”. Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных устаноў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. На судзе сваёй віны ён не прызнаў. Праваабаронцы прызналі Францкевіча палітычным зняволеным і патрабуюць яго неадкладнага вызвалення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства