Сёньня ўручаць прэмію імя Святланы Навумавай
Прэмія імя палітолага Святланы Навумавай будзе ўручаная
сёньня на сядзібе Партыі БНФ. Пачатак мерапрыемства ў 17-00. Гэтая
прэмія была заснаваная ў 2011 годзе, пасля
смерці навукоўцы.
У намінацыі "Палітычная аналітыка" журы вызначыланаступных асобаў: Юрый Дракахруст, Аляксандр
Класкоўскі, Аляксей Пікулік.
У намінацыі "Надзея: лепшы малады палітык года" былі вылучаныя тры
кандыдаты: Павел Вінаградаў, Марына Хоміч і Таццяна Шапуцька. Аднак Шапуцька
зняла сваю кандыдатуру.
Найбольш цікава выглядае намінацыя «Палітычная журналістыка». Пераможцу
будуць абіраць сярод роўных:
Дзмітрый
Лукашук, карэспандэнт "Еўрапейскага радыё для Беларусі»;
Віктар
Марціновіч, намеснік галоўнага рэдактара штотыднёвіка «БелГазета»;
Андрэй
Пачобут, уласны карэспандэнт «Газеты Выборчай» па Беларусі.
Прэмія ўручаецца 1 сакавіка, у першы дзень вясны.