viasna on patreon

Мінскі гарадзкі суд прызначыў дату паседжаньня па справе ліквідацыі праваабарончай арганізацыі "Прававая дапамога насельніцтву" на 5 верасьня.

2003 2003-08-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 жніўня Менскі гарадзкі суд прызначыў дату паседжаньня ў справе ліквідацыі праваабарончай арганізацыі "Прававой дапамогі насельніцтву".

Чыноўнікі Мінюсту сьцьвярджаюць, што супрацоўнікі "Прававой дапамогі насельніцтву" незаконна, ня маючы ліцэнзіяў, аказвалі юрыдычныя паслугі грамадзянам, прычым рабілі гэта за плату. На гэтай падставе пададзены ў суд пазоў аб ліквідацыі аб'яднаньня.

8 жніўня ў судзьдзі Менскага гарсуду Натальлі Жупікавай адбылося папярэдняе паседжаньне. Разьбіральніцтва прызначанае на 5 верасьня. Кіраўнік "Прававой дапамогі" Алег Волчак назваў абвінавачаньні Мінюсту абсурднымі, бо ніякіх грошай зь людзей яны ня бралі, а аказваць юрыдычную дапамогу грамадзянам ёсьць статутнай мэтай арганізацыі. Алег Волчак бачыць прычыну перасьледу арганізацыі ў наступным:

(Волчак: ) "Думаю, што рыхтуюцца да рэфэрэндуму, гэта першае. Другое – дзеля застрашэньня іншых праваабаронцаў. Па-трэцяе, каб мы не маглі пісаць даклады ў справе выбараў і рэфэрэндумаў і прадстаўляць іх у міжнародныя структуры. Думаю, што не даравалі мне й справы Захаранкі, Нямігі".

Прадстаўнік менскай гарадкой управы юстыцыі спадар Шчарбовіч заявіў у судзе, што цалкам падтрымлівае пазоў свайго ведамства. Гэты чыноўнік, разам са сваімі калегамі Харытонам і Бондарам можа стаць фігурантам крымінальнай справы. Алег Волчак працягвае:

(Волчак: ) "Мы просім узбудзіць справу паводле артыкулаў "надужываньне ўлады" і "ўмяшальніцтва ў дзейнасьць грамадзкіх арганізацыяў". Бо прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы, у нецьвярозым стане прыйшлі ў арганізацыю і скралі ў юрыста дакумэнты. Адпаведнага акту не складалі. Цяпер пракуратура будзе разьбірацца".

Кіраўнік "Прававой дапамогі" сказаў, што незалежна ад рашэньня суду ягоная арганізацыя ўсё роўна будзе працаваць.
Паводле Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства