viasna on patreon

Апошнім часам магілёўскі КДБ выяўляе надзвычайную актыўнасьць

2007 2007-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад прапановаў супрацы і запалохваньняў грамадзкіх актывістаў спэцслужбы скіравалі сваю ўвагу на журналістаў незалежных СМІ — 12 сакавіка супрацоўнікі КДБ прынесьлі позву журналісту Рацыі Аляксандру Буракову, паведамляе Радыё Рацыя.

Паводле маці Буракова, а дзявятай гадзіне вечара ў дзьверы пазванілі двое мужчынаў. Яны прадставіліся як супрацоўнікі КДБ і спыталі, ці тут жыве Буракоў Аляксандар Уладзімеравіч. Маці журналіста адказала, што ў дадзены момант яго дома няма. Тады яны прапанавалі ёй расьпісацца ў позьве, якая выклікала Буракова ў КДБ 13 сакавіка. Прадстаўнікі КДБ дадалі, што журналіста выклікаюць у якасьці сьведкі. Жанчына расьпісвацца ў позьве адмовілася.

Буракоў распавёў, што фізычна ня змог бы пайсьці ў КДБ сёньня, бо знаходзіцца ў іншым горадзе. Але калі вернецца, абавязкова пойдзе. Буракоў думае, што гэбісты хочуць распытаць яго па справе незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт. Журналіст цікавіўся ходам адбыцьця пакараньня лідэрамі незарэгістраванай арганізацыі Артура Фінькевіча і Зьміцера Дашкевіча. Некалькі лістоў ад Дашкевіча прыходзілі яму на хатні адрас.

Раней увагу да сябе з боку КДБ адчулі Юлія Гаранчакова, Ірына Качарава, Антон Усьцімчук, Юры Ціўкаў і студэнт Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які пажадаў застацца невядомым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства