Кніга Тамковіча "Жыццё пасля кратаў" даступная ў PDF-фармаце
https://spring96.org./be/news/61625
2013
2013-03-04T10:03:24+0300
2013-03-04T10:03:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/tamkovich-pdf.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Новую кнігу журналіста Аляксандра Тамковіча "Жыццё пасля кратаў", якая была прэзентаваная 26 лютага, можна зараз прачытаць кожнаму жадаючаму на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”. PDF- версія выдання змешчаная на галоўнай старонцы сайта.
Кніга "Жыццё пасля кратаў" складаецца з 27 артыкулаў, у якіх распавядаецца аб тым, што адбывалася ў жыцці ўдзельнікаў трагічных падзей 19 снежня 2010 года, якія адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках". Акрамя артыкулаў кніга змяшчае больш на 200 фотаілюстрацый, якія ўдала дапаўняюць аповеды пра вядомых у беларускім грамадстве асобаў.