viasna on patreon

На лідскіх міліцыянтаў завялі крымінальную справу

2013 2013-03-06T11:43:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У дачыненні да пяці лідскіх міліцыянтаў заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненага асобай, якая займае адказнае становішча, альбо якая пацягнула цяжкія наступствы, а таксама наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, спалучанае з гвалтам, пакутай ці абразай пацярпелага альбо ужываннем зброі або спецыяльных сродкаў).

Пастанова аб завядзенні крымінальнай справы была вынесена 5 сакавіка начальнікам Лідскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандрам Урбановічам, паведамляе прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Платформа інавэйшн».

Раней дырэктар установы Андрэй Бандарэнка паведаміў, што гаворка ідзе аб супрацьпраўных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да жыхароў Ліды Івана і Багдана Шкурко.

Інцыдэнт адбыўся 18 лістапада мінулага года, інфармацыя пра яго з’явілася на сайце «Платформы» 19 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства