viasna on patreon

Кастусь Жукоўскі падаў заяўку на пікет "Гомельскі гарвыканкам! Прэч ад гісторыі!"

2013 2013-03-06T15:33:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kastus-zhukouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кастусь Жукоўскі

Кастусь Жукоўскі

Мэта акцыі -  прыцягнуць увагу да лёсу драўлянай гістарычнай забудовы на вуліцы Валатоўскай і незаконнай дзейнасці Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта па пытанні захавання будынкаў.

Актывіст плануе правесці праект 1 красавіка ў скверы А.Грамыку з 12.00 да 13.30. Плануемая колькасць удзельнікаў - 50 чалавек.

У Гомелі ужо не першы год грамадскія актывісты вядуць змаганне за захаванне драўлянай часткі гістарычнага цэнтра. Некалькі месяцаў таму актывісты ГА "Талака" і гомельскага аддзялення ТБМ падалі заяўку у Мінкульт для надання забудове па вуліцы Валатаўской сатусу гісторыка-культурнай спадчыны.

Распачаты на той момант знос будынкаў для будовы элітнага шматпавярховіка быў спынены, але на месцы знесеных дамоў працягваецца будаўніцтва часткі дома. Працы вядзе ТАА "Электрапрам".

Зараз на ўсе скаргі і звароты чыноўнікі даюць фармальныя адпіскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства