viasna on patreon

КДБ дапытвае моладзевых актывістаў зь Віцебску ды Воршы

2007 2007-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да многіх актывістаў супрацоўнікі КДБ прыходзяць самі, і размовы адбываюцца ў школах або іншых навучальных установах. Звычайна прысутнічаюць прадстаўнікі адміністрацыі. Іншых маладзёнаў выклікаюць па тэлефоне ў КДБ, паведамляе Радыё Свабода.

Праваабаронца Валеры Шчукін здолеў трапіць на два такія допыты. Ён апавёў, што ў Віцебскай абласной управе КДБ выкліканаму на гутарку студэнту Андрэю Данілеўскаму задалі ўсяго два пытаньні: што яму вядома пра “Малады фронт” і ці мае ён дачыненьне да ягонай дзейнасьці.

Навучэнку віцебскага ліцэю №1 Алену Багданаву цікавіліся большай колькасьцю дэталяў. Паводле спадара Шчукіна, дзяўчыну выклікалі проста з урокаў у кабінэт да завуча ў выхаваўчай працы, дзе ўжо знаходзіўся сьледчы КДБ. Ён пытаўся ў Алены, колькі плацяць сяброўскіх унёскаў у “Маладым фронце”, ці ведае яна лідэраў або шарагоўцаў арганізацыі, чаму ейныя тэлефоны зафіксаваныя як кантакты зь віцебскімі маладафронтаўцамі.

Сьледчыя КДБ прыходзілі сёньня ў віцебскую гімназію №1 да адзінаццаціклясьніка Ўладзіслава Чэрніка, якога таксама пыталіся, якое дачыненьне той мае да “Маладога фронту”. На 14 гадзінаў на допыт у віцебскую абласную ўправу КДБ выклікалі студэнтку Юлію Матусевіч, а ў аршанскі гарадзкі аддзел КДБ на той самы час — моладзевага актывіста Ігара Казьмярчака.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства