viasna on patreon

Бабруйская крэпасць пад пагрозай знішчэння

2013 2013-03-12T16:19:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Бабруйскія актывісты пачалі кампанію ў абарону Бабруйскай крэпасці - аднаго з найстарэйшых ваенных помнікаў горада.

Яна была пабудаваная яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя. У 2003 годзе былі пачатыя працы па рэканструкцыі помніка, але спыніліся. Як расказаў старшыня Бабруйскай Рады дэмакратычных сіл Віктар Бузінаеў, цяпер трэба зрабіць усё, каб Бабруйская крэпасць стала турыстычнай візітоўкай горада.

- Крэпасць наша – адна з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе. І яна амаль зруйнаваная ні нейкімі войнамі, а рукамі саміх грамадзян. Зараз яна працягвае руйнавацца. На яе тэрыторыі пабудавалі велізарны Лядовы палац. А крэпасць засталася ў тым жа стане, у якім і была. Прадалі пяць ці сем басціёнаў прадпрымальнікам. Тыя ўставілі шклопакеты ў вокны, абтынкавалі чырвоную цэглу, амаль трохвекавой даўніны. 

Як распавёў Віктар Бузінаеў, з ініцыятывы Бабруйскай суполкі АГП былі праведзеныя кансультацыі з адмыслоўцамі па ахове помнікаў і падрыхтаваны ліст у Міністэрства культуры Беларусі. Кожны, каму неабыякавы лёс Бабруйскай крэпасці, можа прыйсці ў мясцовы офіс АГП і паставіць свой подпіс пад петыцыяй за аднаўленне і захаванне аднаго са старэйшых помнікаў даўніны Бабруйска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства