У Гародні затрымалі сябра партыі БХД
https://spring96.org./be/news/61809
2013
2013-03-12T20:04:22+0300
2013-03-12T20:04:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/milicyja.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Гародні супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Верамеенку. Пра гэта паведаміў старшыня мясцовай арганізацыі БХД Мікола Баўсюк.
Сяргей Верамеенка накіроўваўся з торбай улётак у партыйны офіс, што на вуліцы Будзёнага 48 а. На ўваходзе яго запынілі двое асобаў у цывільным, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Верамеенку затрымалі на вачах ягоных аднапартыйцаў і павезлі ў пастарунак. У торбе затрыманага былі ўлёткі з тэкстам і адрасамі у падтрымку палітвязняў. Сябры БХД збіраліся распаўсюджваць іх у рамках кампаніі салідарнасці “Напішы палітвязню ліст”.