viasna on patreon

Хваля допытаў маладзёвых актывістаў дакацілася да Бярэсьця

2007 2007-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Берасьці 14 сакавіка КДБ дапытаў актывіста дэмакратычнага руху Андрэя Васілевіча пра дзейнасьць незарэгістраванага Маладога Фронту.

Як паведаміў Радыё Рацыя Дзьмітрый Шыманскі, старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, допыт працягваўся 50 хвілінаў і датычыў высьвятленьня прыналежнасьці шэрагу берасьцейцаў да Маладога Фронту. На большасьць пытаньняў Васілевіч адмовіўся адказваць.

— Падчас допыту, — сказаў Шыманскі, — Васілевіч даведаўся, што па гэтай справе 13 сакавіка быў дапытаны яшчэ адзін берасьцеец — Сяргей Байко, дэлегат Кангрэсу дэмакратычных сілаў у 2005 годзе. Я расцэньваю гэта як спробу запалохаць моладзь напярэдадні Дня волі, які 25 сакавіка будзе шырока адзначацца ў Менску на Кастрычніцкай плошчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства