Прыгавор у дачыненні да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Полудня будзе абвешчаны 25 сакавіка
Пра гэта паведамілі ў Вярхоўным судзе. Працэс па справе былога высокага чыноўніка МУС праходзіць у Беларускім ваенным судзе ў закрытым рэжыме.
Яўген Полудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару. Дзеянні былога намесніка кіраўніка МУС кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 і 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказную пасаду) і ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).
Высокі міліцэйскі чын быў затрыманы 8 снежня 2011 года. Праз тыдзень яму прад'явілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). У лютым 2012 года ў дачыненні да Полудня была распачата другая крымінальная справа — па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча). Абедзве справы аб'ядналі ў адну вытворчасць. Следства ўстанавіла, што Полудзень сістэматычна на працягу доўгага перыяду часу атрымліваў ад службовых асоб органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі.
27 снежня 2011 года палкоўнік міліцыі Яўген Полудзень указам прэзідэнта быў вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл.