viasna on patreon

У Зэльве забаранілі прэзентацыю гісторыка-краязнаўчай кнігі

2013 2013-03-13T13:11:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chygrun-knizka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Зэльве ў пятніцу, 15 сакавіка, у раённай бібліятэцы планавалася прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына “Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны”. Раней такога шырокага гісторыка-краязнаўчага выдання пра Зэльвеншчыну не было. Аўтар цікава распавёў пра знакамітых людзей Зэльвеншчыны, пра помнікі і падзеі, якія адбываліся за апошнія 200 гадоў на тэрыторыі Зэльвеншчыны, пра сучасных таленавітых людзей гэтага рэгіёну.

У сераду, 13 сакавіка, з Зэльвы Сяргею Чыгрыну патэлефанавала дырэктар Зэльвенскай раённай бібліятэчнай сістэма Святлана Жамойціна і сказала, што “прэзентацыі кнігі не будзе з-за таго, што ў кнізе шмат напісана пра Ларысу і Янку Геніюшаў, пра прэзідэнта БНР Васіля Захарку, пра тое, як са званіцы Сынковіцкай царквы вылівалі званы для Хатыні, і пра іншыя звесткі, за якія іх сённяшняя ўлада па галоўцы не пагладзіць і такія факты супярэчаць сённяшняму жыццю”. Аўтар кнігі паведаміў, што іншага ад зэльвенскіх вертыкальшчыкаў ён не чакаў, бо там пастаянна забараняюцца мерапрыемствы па ўшанаванню Ларысы Геніюш, зрываюцца прэзентацыі кніг, сустрэчы з дэмакратычнымі палітыкамі. “Таму прэзентацыя і маёй кнігі таксама трапіла ў гэты спіс. Шкада. Тым не менш я бясплатна падарую зэльвенцам і культасветным установам раёна сваю кнігу. Яны павінны яе мець”, — сказаў Сяргей Чыгрын. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства