viasna on patreon

Клімавіцкі райвыканкам адмовіў у правядзенні пікета напярэдадні Дня Волі

2013 2013-03-14T15:03:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/balobin-aliaksandr-klimavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Клімавіцкія актывісты “Гавары праўду” атрымалі адказ з мясцовага райвыканкама на сваю заяву аб правядзенне пікета, прымеркаванага да Дня Волі 25 сакавіка. Клімавіцкі райвыканкам адмовіў ім у правядзенні пікету на гарадскім рынку.

Падставай для адмовы паслужыла тое, што, па меркаванні чыноўнікаў з Клімавіцкага райвыканкама, “ваша заява не можа быць разледжана, бо не адпавядае артыкулу 5 Закона аб масавых мерапрыемствах ад  30 снежня 1997 года”.

Мясцовы актывіст “Гавары праўду” Аляксандр Балобін кажа, што ён не здзіўлены такім адказам на заяву аб правядзенні пікета.

“Мы планавалі правесці пікет 23 сакавіка на тэрыторыі мясцовага гарадскога рынка ў Клімавічах, кажа Аляксандр Балобін. - Клімавіцкія актывісты кампаніі “Гавары праўду” 4 сакавіка падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзенне пікету да Дня Волі, яна была зарэгістравана ў аддзеле па зваротах грамадзян Клімавіцкага райвыканкама пад нумарам 83. Пад заяўкай паставілі свае подпісы трое нашых актывістаў. Адказ з райвыканкама, што заява не будзе нават разглядацца, мы атрымалі заўчора. Шчыра кажучы, нечага іншага мы асабліва і не чакалі. Аднак здавацца мы не збіраемся. Учора зноў падалі новую заяву на правядзенне пікета, папярэдне пракансультаваўшыся з праваабаронцамі. Калі заяўку чыноўнікі зноў не задаволяць, будзем адзначаць Дзень Волі ў Клімавічах нейкім іншым чынам, пэўныя задумкі на гэты конт у нас ёсць”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства