Магілёве міліцыя не дала правесці акцыю “Маладым хрысціянскім дэмакратам”
Актывісты мелі намер раздаваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь з уклееным у яе фотаздымкам Аляксандра Лукашэнкі, які ў 1994 годзе пад бел-чырвона-белым сцягам даваў клятву на Канстытуцыі.
“Сёння зранку мы хацелі распачаць акцыю, прымеркаваную чарговай гадавіне прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Каля Беларуска-Расійскага ўніверсітэта мы планавалі раздаваць мінакам Канстытуцыю, аднак да нас падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і запыталі, што мы тут робім і ці не збіраемся мы парушаць грамадскі парадак”, - гаворыць адзін з актывістаў МХД.
Міліцыянты каля паўгадзіны пільнавалі хлопцаў і сышлі адразу як толькі актывісты адмовіліся ад правядзення акцыі. Адметным было тое, што адзін з міліцыянтаў быў падпалкоўнік Мажанкоў, які з’яўляецца начальнікам грамадскай бяспекі міліцыі Магілёва.
Тым часам актывісты адзначаюць, што раздача Канстытуцыі ўсё-роўна адбывалася. 14 сакавіка каля Магілёўскага абласного дыягнастычнага цэнтра.