viasna on patreon

Адвакат Дзяніса Дзянісава зьвярнуўся з заявай да пракурора, каб затрыманага актывіста выпусьцілі на свабоду пад заклад

2007 2007-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 сакавіка маці моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава разам з праваабаронцам Леанідам Сьвецікам наведалі Віцебскі сьледчы ізалятар № 2 і перадалі хлопцу ежу і незалежныя газэты, паведаміла “Радыё Рацыя”.

Кнігі перадаць забаранілі, спасылаючыся на тое, што ў СІЗА ёсьць бібліятэка. Але, як стала вядома маці арыштаванага, карыстацца выданьнямі зь бібліятэкі ейны сын пакуль ня мае магчымасьці.

Паводле Л. Сьвеціка, агульная вага перадач дасягнула пакуль 12 кіляграмаў, і таму да канца месяца ў гэтым сэнсе ёсьць запас.

Маці маладзёна Раіса Аляксееўна спадзяецца, што ў бліжэйшы час Дзяніс выйдзе на волю пад залог. Адпаведную заяву на імя пракурора напісаў адвакат затрыманага Пётра Каваленка. Зараз ён з дапамогай Беларускага Хельсынскага камітэту шукае аўтарытэтных паручыцеляў і 15 млн. рублёў дзеля закладу. Пра вынікі пошукаў стане вядома ў бліжэйшы час.

Падзеі, якія фігуруюць у справе Дзянісава, адбыліся 18 чэрвеня 2006 году ў Віцебску. Тады група моладзевых актывістаў зь незарэгістраванай арганізацыі “Бунт” спрабавала правесьці апызыцыйную акцыю. Актывісты вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг.

Крымінальную справу паводле ўдзелу Дзяніса Дзянісава ў гэтым эпізодзе завялі летась у кастрычніку. А затрымалі Дзяніса Дзянісава 16 лютага ў цягніку, які ехаў у Гомель. Спачатку актывіста трымалі ў Гомельскім сьледчым ізалятары, потым перавезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар №2. Актывіста вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства