Саюз левых партый (СЛП) падаў у Вярхоўны суд Беларусі скаргу ў сувязі з адмовай Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць арганізацыю
Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратарка СЛП Зінаіда Ганчар, скарга была пададзеная 12 сакавіка. “Мы лічым неабгрунтаванымі прэтэнзіі Мінюста да нашага саюза і патрабуем адмяніць рашэнне аб нерэгістрацыі”, – сказала З.Ганчар. Дата разгляду скаргі пакуль невядомая.
Нагадаем, 17 снежня 2006 года лідэры Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай жаночай партыі “Надзея” падпісалі ў Чарнігаве (Украіна) устаноўчая дамова аб стварэнні Саюза левых партый. Дакументы, якія пацвярджаюць гэты факт, былі перададзеныя ў Міністэрства юстыцыі. Аднак Мінюст адмовіўся зарэгістраваць СЛП і 1 лютага вынес названым партыям пісьмовыя папярэджанні. У іх было сказана, што паводле існоўнага заканадаўства “дзейнасць палітычных партый, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, можа распаўсюджвацца толькі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Палітычныя партыі не маюць права арганізоўваць і праводзіць мерапрыемствы на тэрыторыі іншых дзяржаў”.