viasna on patreon

Лідэр рэспубліканскага грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоль Шумчанка таксама адмовіўся браць удзел у семінары АБСЕ

2007 2007-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Семінар “Вывучэнне магчымасцяў Беларусі ў рамках Еўрапейскай стратэгіі суседства” праходзіць 15 сакавіка пад старшынствам віцэ-спікера ніжняй палаты нелегітымнага беларускага “парламента” Сяргея Забалотца і кіраўніцы Працоўнай групы ПА АБСЕ па Беларусі Уты Цапф.

“Я не лічу мэтазгодным правядзенне сёння семінара пад эгідай АБСЕ. Сёння беларускія прадпрымальнікі размаўляюць самі з сабою, ніякага дыялогу з уладамі няма. Нас ніхто не чуе. Улады робяць усё, што лічаць патрэбным, не звяртаючы ўвагі на праблемы прадпрымальнікаў”, – заявіў Анатоль Шумчанка прэс-цэнтру Хартыі’97.

Прадпрымальнік нагадаў, што РГА “Перспектыва” неаднойчы спрабавала весці дыялог з уладамі. “Колькі разоў “Перспектыва” спрабавала цывілізавана паразмаўляць з уладамі, арганізоўвала форумы, семінары? Але ўлады іх ігнаравалі! Так чаму сёння мы павінны дапамагаць ім вырашаць іх праблемы і ўдзельнічаць у паказным мерапрыемстве? Людзей, якія маглі б прыняць нейкія рашэнні ў сферы прадпрымальніцтва, там няма. Думаць, што “дэпутаты” нешта могуць вырашыць – смешна…Еўропе пара зняць ружовыя акуляры і рэалістычна зірнуць на сітуацыю ў Беларусі”, – лічыць прадпрымальнік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства