viasna on patreon

Рыхтуецца супольны Малебен за Беларусь

2007 2007-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Камітэт абароны рэпрасаваных “Салідарнасць” запрашае далучыцца родных і сяброў рэпрасаваных, усіх людзей добрай волі, вернікаў праваслаўнай і каталіцкай канфесіі да агульнай саборнай малітвы.

Малебен аб памнажэньні любові нагадае пра мір, згоду і паразуменьне ў грамадстве, аб спыненьні рэпрэсіяў, а таксама пра абарону моладзі. Ён пачнецца 18 сакавіка ў 13 гадзін ў Свята Пятра-Паўлаўскім саборы сталіцы і будзе весьціся на беларускай мове. А 25 сакавіка каталіцкія вернікі могуць наведаць Сьвятую імшу ў Архікафедральным касьцёле Імя Найсьвяцкйшай Панны Марыі. Пачатак імшы ў 8-30.

Камітэт абароны рэпрасаваных запрашае таксама прадстаўнікоў іншых канфесій да супольнай малітвы за Беларусь ў гэты час у сваіх храмах, а жыхароў абласных цэнтраў прыняць удзел у набажэнствах у мясцовых храмах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства