viasna on patreon

У Пінску на старажытных могілках, якія зьяўляюцца помнікам гісторыі пачатку 19-га стагодзьдзя, сьпілавалі дрэвы і пашкодзілі надмагільлі

2007 2007-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Так званая санітарнае добраўпарадкаваньне пагосту адбылося з дазволу гарадзкой улады. Як паведаміла “Радыё Свабода”, зараз мясцовыя краязнаўцы рыхтуюць судовы пазоў да чыноўнікаў, адказных за разбурэньні.

Пінскае гарадзкое адзьдзяленьне Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры сьведчыць, што на могілках зьнявечаныя агароджы, паваленыя помнікі і крыжы. Сьпілаваныя 23 дрэвы.

“Гэта ліпа, клён і вяз. Дрэвы нармальныя, здаровыя, прамыя. Там адзін бук – экзот, штучна пасаджаны. Адпаведна, такія дрэвы нельга ўвогуле сьпілоўваць. На старую частку могілак заяжджалі на грузавым аўтамабілі. Там, дзе пахаваньні Бутрымовіча і Орды”, -- гаворыць сябра суполкі Яраслаў Занькавец.

У Пінскім гарвыканкаме заяўляюць, што пасьля так званага лесапавалу на могілках зробленыя арганізацыйныя высновы. Звольнены з працы дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Рытуал-градо” Юры Бірыла, які кіраваў працамі. Але чыноўнік па-ранейшаму называе гэта санітарным добраўпарадкаваньнем, санкцыянаваны начальствам.

“Калі ад ветру падае такое вялікае дрэва, то яно накрывае ад 22 да 35 помнікаў. Я вырашыў пайсьці на камісію гарвыканкама, каб далі згоду на знос дрэваў. Атрымаў згоду і мы дрэвы сьпілавалі”, -- кажа Бірыла.

Не ўтойвае былы дырэктар, што драўніна з могілак скараціла дэфіцыт будматэрыялаў і паліва.

“Усю дзелавую драўніну, так як на прадпрыемстве ёсьць свая піларама, выкарысталі на дошкі”, -- сказаў ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства