viasna on patreon

Вярхоўны суд адмовіўся выконваць рашэнне Рады ААН па правах чалавека, якое тычылася аднаўленьня дзейнасьці “Грамадзянскай ініцыятывы” ў Гомелі

2007 2007-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без увагі рашэнне Рады ААН па правах чалавека аб аднаўленьні дзейнасці ў Гомелі грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы”. У лісце з Вярхоўнага суда на імя старшыні арганізацыі Віктара Карняенкі гаворыцца, што скарга прадстаўнікоў праваабарончай арганізацыі разглядацца не будзе.

“На мой погляд, службоўцы ад правасуддзя працягваюць упарта ўжываць палажэнні ўнутраных нарматыўна-прававых актаў, і не заўважаюць пры гэтым не толькі міжнародных дамоў, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, але і нормаў Канстытуцыі нашай краіны., – лічыць праваабаронца, старшыня абласнога аддзялення РГА “Прававая ініцыятыва” Леанід Судаленка, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства