viasna on patreon

Антон Сурапін спадзяецца, што з яго здымуць усе абвінавачанні

2013 2013-03-20T23:36:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/anton-surapin.jpg
Антон Сурапін

Антон Сурапін

Такі спадзеў ён выказаў у інтэрв’ю інтэрнэт-газеце “Салідарнасць” з нагоды распачатага ў Швецыі расследавання справы аб “плюшавым дэсанце”.

“Можа быць, будзе вочная стаўка, і шведы скажуць, што я тут ні пры чым, і мы з імі не знаёмыя, – зазначыў Антон.

Ён нагадаў, што да сённяшняга дня ён знаходзіцца ў статусе абвінавачанага і пад падпіскай пра нявыезд (перанесенай са Слуцку ў Мінск, дзе хлопец вучыцца). «Мяне не выклікаюць у КДБ, не тэлефануюць і не вяртаюць тэхніку», – сказаў сябра ГА «БАЖ».  

19 сакавіка пракуратура Швецыі абвесціла пра пачатак расследавання па справе аб незаконным перасячэнні літоўска-беларускай мяжы шведскім аднаматорным самалётам 4 ліпеня 2012 г. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыкладна паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Мінска больш чым 800 цацачных мядзведзікаў з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Па справе аб "плюшавай бамбардзіроўцы" былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ 20-гадовы студэнт Інстытута журналістыкі БДУ Антон Сурапін, які першым выклаў на сваім сайце Belarusian News Photos фотаздымкі скінутых шведамі цацачных мядзведзяў, і Сяргей Башарымаў, які займаўся здачай кватэр на кароткі тэрмін і ў якога шведы — удзельнікі акцыі маглі або планавалі здымаць жыллё.

На пачатку жніўня ім выставілі абвінавачанні па ч. 6 арт. 16 (спрыянне ва ўчыненні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) КК РБ.

Вызвалілі Антона Сурапіна 17 жніўня. За некалькі дзён да гэтага, 14 жніўня, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачала збор подпісаў за вызваленне калегі. Подпісы працягвалі збіраць і пасля яго выхаду на волю – цяпер ужо за спыненне крымінальнага пераследу. У верасні ўсе падпісныя лісты накіравалі ў Генпракуратуру і КДБ. Пракуратура напісала, што перадае зварот у КДБ, а ад гэтай установы адказу наша арганізацыя так і не дачаклася адказу.

Арышт Антона Сурапіна ўзначаліў дзясятку абсурдных арыштаў года, складзеную Amnesty International

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства