viasna on patreon

Салігорскі тэлеканал груба парушае моўнае заканадаўства

2013 2013-03-22T14:29:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/program-tv.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія грамадскія дзеячы звярнуліся да кіраўніцтва Салігорскага тэлеканала з прапановай аб пашырэнні выкарыстання беларускай мовы ў эфіры. Адпаведную заяву падісалі сябра АГП Віктар Малочка, кіраўнік гарадской арганізацыі ТБМ Мікалай Шаравар і сябра БХК Аляксей Валабуеў.

У сваім звароце падпісанты нагадалі прадстаўнікам дзяржаўнага СМІ, што паводле артыкула 17 Канстытуцыі Беларусі дзяржаўнымі мовамі ў нашай краіне з’яўляюцца беларуская і руская. Аднак, нягледзячы на дзяржаўны статус, у эфіры СТК увесь час гучыць толькі руская мова, што з’яўляецца грубым парушэннем Канстытуцыі.

Пачаць змены ў моўнай палітыцы грамадскія актывісты прапнавалі “з падборкі пісьмовых віншаванняў на беларускай мове, а не толькі на мове суседняй дзяржавы”. Акрамя таго прапаноўвалася ўключыць у віншавальны спіс шэраг беларускамоўных выканаўцаў.

У адказе на зварот выконваючы абавязкі дырэктара Г. В. Тарасевіч парушэння Канстытуцыі за тэлеканалам не прызнаў і нават паведаміў аб наяўнасці вялікага беларускамоўнага рэпертуара. “На тэлеканале СТК перадачы вядуцца як на рускай, так і на беларускай мовах,” - гаворыцца ў лісце. Вось толькі на афіцыйным сайце тэлеканала ад часу яго стварэння ніводнага сюжэту на беларускай мове знайсці не магчыма, як і беларускае слова ўвогуле.

Зрэшты, і адказ на зварот грамадскіх актывістаў быў дадзены на чысцюткай рускай мове. Тым самым кіраўніцтвам тэлеканала ў чарговы раз было груба парушана моўнае заканадаўства. У прыватнасці, артыкул 5 закона “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, паводле якога адказ на зварот афармляецца на мове звароту, і артыкул 18 закону “Аб зваротах грамадзян”, паводле якога пісьмовыя адказы на пісьмовыя звароты падаюцца на мове звароту.

Ініцыятар звароту Віктар Малочка выказаў глыбокую незадаволенасць гэткім стаўленнем кіраўніцтва тэлеканалу да дзяржаўнай беларускай мовы і яе носьбітаў. У бліжэйшы час ён плануе звярнуцца з гэтай нагоды ў суд Салігорскага раёна з пазовам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства