У Бабруйску на Дзень Волі ўзгадаюць дзеячоў БНР
Сёлета ў Бабруйску мясцовыя актывісты падрыхтавалі да Дня Волі тэматычную вечарыну, наведаць якую зможа кожны жадаючы.
-На гэты раз мы вырашылі прысвяціць вечарыну дзеячам Беларускай Народнай Рэспублікі, - кажа грамадская актывістка Вольга Піманава.
– А дакладней, пра сябраў Рады БНР. У тым ліку раскажам пра ўсіх старшыняў-прэзідэнтаў Рады, пачынаючы ад першага, Яна Серады, да сённяшняга – Івонкі Сурвілы.
Таксама на вечарыне будзе дэманстравацца фільм “Палута Бадунова – успомніць і не забыць”, рэжысёра Валерыя Мазынскага.
-Палута Бадунова, была незвычайнай жанчынай, яна была сябрам Рады БНР, выступала за незалежнасць Беларусі. Гэта адна з выбітных дачок Беларусі, расстраляная за свае погляды. Думаю, гэты фільм будзе вельмі цікавы гасцям вечарыны, - мяркуе Вольга Піманава.