Слонім: другі візіт міліцыянераў на кватэру Івана Бедкі
https://spring96.org./be/news/62076
2013
2013-03-23T15:56:19+0300
2013-03-23T15:56:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bedka-sud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння ў 11 гадзін 30 хвілін зноў завіталі на кватэру да кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедкі два супрацоўнікі Слонімскага РАУС, сярод якіх быў і намеснік начальніка Слонімскага РАУС маёр міліцыі Вадзім Шчурскі.
Маёр міліцыі папярэдзіў Івана Бедку, каб ён сёння не прымаў ніякага ўдзелу ў мітынгах у Слоніме. Іван Бедка адказаў, што сёння ён ніякага ўдзелу ў мітынгах прымаць не будзе. «А вось заўтра абавязкова адзначу Дзень Волі», -- адказаў міліцыянерам слонімскі актывіст.
Нагадаем, што гэта другі візіт слонімскіх міліцыянераў на кватэру Івана Бедкі. 21 сакавіка вечарам яны таксама прыходзілі да слонімскага грамадскага актывіста, але яго не засталі дома.