viasna on patreon

У Брэсце ўдзельнікаў святкавання Дня Волі спрабавалі абвінаваціць у несанкцыянаванай акцыі

2013 2013-03-24T17:27:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzen-voli-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асноўныя мерапрыемствы адбываліся на Трышынскіх могілках, дзе брэсцкія актывісты дэмакратычных арганізацый ушанавалі памяць аднаго з дзеячаў БНР Адама Трыпуса і ўсклалі кветкі таксама да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій.

Ускладанне кветак ладзілася ў рамках акцыі “Абвясці БНР унутры сябе”, прысвечанай Дню Волі. Як паведаміў адзін з удзельнікаў гэтага мерапрыемства, старшыня абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі, да тых, хто прыйшоў на могілкі, звярнуліся супрацоўнікі міліцыі, якія запатрабавалі прадставіць дакументы. Усе размовы, падчас якіх гучалі абвінавачванні ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі, міліцыянты здымалі на відэакамеру, а пасля прапанавалі удзельнікам гэтай падзеі прайсці да службовай машыны. Разбіральніцтва працягнулася каля транспарту праваахоўных органаў, але усё скончылася без затрыманняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства