viasna on patreon

Слонім: Дзень Волі – пад узмоцненым кантролем міліцыі (фота)

2013 2013-03-24T17:44:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slon-dzen-vol-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі Слонімскага РАУС не дазволілі сябрам Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл правесці спартыўны забег па набяражнай канала Агінскага, прысвечаны 95-годдзю БНР.

Пасля таго, як слонімцы пачалі збірацца каля набярэжнай канала, іх акружылі 6 легкавушак з міліцыянерамі. Праўда ніхто з іх з машын не выходзіў, усе чакалі пачатку мерапрыемства. Пасля слонімцы разбіліся на некалькі груп і пайшлі праз невялікі драўляны мост на другі бераг канала. Разам з імі з адной машыны вышаў вядомы ўсім маёр міліцыі Вадзім Шчурскі і яшчэ адзін міліцыянер з кінакамерамі. На падыходзе былі іншыя міліцыянеры. Сябры згуртавання вырашылі спыніць хадзьбу па набярэжнай і сустрэцца ў прыватным доме. Праз некалькі хвілін каля 25 сяброў згуртавання сабраліся разам.

У прыватным доме і на панадворку дома і прайшло мерапрыемства. Падчас яго  ішла размова пра стварэння БНР, пра якую цікава расказаў настаўнік Мікалай Барысік. А пісьменнік і гісторык Сяргей Чыгрын спыніўся на гісторыі паўстання 1863 года. А потым слонімцы пісалі дыктоўку, якую чытаў настаўнік-пенсіянер Мікалай Ракевіч. Пакуль гэтыя мерапрыемствы адбываліся, каля дома і на суседніх вуліцах дзяжурылі міліцыянеры з машынамі. Сёння вечарам і заўтра запланавана яшчэ некалькі акцый у Слоніме, прысвечаных Дню Волі. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства