viasna on patreon

25 сакавіка ў Віцебску будуць судзіць за запрашэнні на Дзень Волі

2013 2013-03-24T19:26:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuhou-smolikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманыя 22 сакавіка Леанід Аўтухоў і Кастусь Смолікаў вымушаныя чакаць суду ў ізалятары часовага ўтрымання. Была верагоднасць, што ў нядзелю, 24 сакавіка, актывістаў усё ж выпусцяць з-пад варты, але гэтыя спадзяванні не спраўдзіліся.

Старшыню абласной арганізацыі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова і сябра той самай партыі Кастуся Смолікава  затрымалі ў 13.40 у будынку гандлёвага цэнтру "Эвіком", дзе актывісты раздавалі запрашэнні адзначыць Дзень Волі.

Абодвух затрыманых адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе быў зробоены ператрус у машыне, на якой прыехаў Леанід Аўтухоў. Потым на актывістаў склалі пратакол паводле артыкулу 23.34 адміністрацыйнага заканадаўства – за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства.

Паколькі затрыманне адбылося ў сярэдзіне працоўнага дня, партыйцаў мусілі б судзіць. Аднак замест суду іх адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. У Віцебску здаўна існуе такая практыка – пакідаць затрыманых актывістаў на выходныя пад вартай.

Раман Кісляк, праваабаронцы з Берасця, бачыць у гэтым парушэнне заканадаўства, а менавіта частку 2 артыкулу 11.2 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, дзе гаворыцца:  «Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, здзяйсненне якога цягне адміністрацыйны арышт ці дэпартацыю, разглядаецца ў дзень атрымання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні і іншых матэрыялаў справы, але не пазней за сорак восем гадзін з моманту адміністрацыйнага затрымання, калі такое затрыманне было здзейсненае і асоба затрыманага ўстаноўленая».

Праваабаронца напісаў заяву пра гэта  на імя  начальніка Кастрычніцкага РАУС, а таксама ва ўправу МУС Віцебскага аблвыканкаму і міністру ўнутраных спраў. Аднак затрыманых з-пад варты не адпусцілі. Яны па-ранейшаму знаходзяцца ў ІЧУ, да таго ж у брата Леаніда Аўтухова супрацоўнікі ізалятару адмовіліся прыняць перадачу з цёплымі рэчамі – вядома, што ў гэтай устаове дужа халодна, асабліва адчувальна гэта ў маразы –такія,  як цяпер…

Судзіць актывістаў будуць за несанкцыянаваную акцыю. Верагодна, супрацоўнікі міліцыі класіфікавалі гэтак саму раздачу ўлётак. Або гаворка ідзе пра мітынг, куды запрашалі актывісты. Леанід Аўтухоў звяртаўся ў Чыгуначную раённую адміністрацыю па дазвол на мітынг, але да 22 сакавіка адказу так і не атрымаў. Верагодей за ўсё, акцыі забарантілі, бо гэткі самы лёс напаткаў іншыя заяўкі віцебскіх актывістаў, якія збіраліся ладзіць акцыі ў Дзень Волі.

Так, заяўкі ва ўсе тры  раённыя адміністрацыі на правядзеньне імпрэзаў на 94-ыя ўгодкі абвяшчэння  незалежнасьці БНР падаваў сябра КХП БНФ Петр Сарапеня. Усе акцыі – забароненыя адразу па двух прычынах. Першая – гэта тое, што спадар Сарапеня не прыклаў да заявак на акцыі дамоваў на абслугоўванне гэтых мерапрыемстваў службамі ЖКГ, міліцыі і "хуткай дапамогі". Другая прычына, як напісана ў адказах з Кастрычніцкай і Першамайскай адміністрацыі, -- гэта парушэнне прадугледжаных заканадаўствам тэрмінаў. Аднак актывіст кажа, што звярнуўся да ўладаў 10 сакавіка, роўна  за 15 дзён да акцыі, як патрабуе закон  "Аб масавых мерапрыемствах".

Кіраўніку абласной структуры руху "За Свабоду" Хрыстафору Жаляпаву  і  Аляксею Гаўруцікаву, аднапартыйцу Мікалая Статкевіча, Першамайская раённая адміністрацыя адмовіла таксама.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства