Дзень Волі ў Свіслачы (фота)
https://spring96.org./be/news/62110
2013
2013-03-25T14:37:45+0300
2013-03-25T14:37:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/svisl_dzen_voli_3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскія актывісты з раённага цэнтру Свіслач, што на Гарадзеншчыне, таксама азначылі Дзень Волі. Яны сабраліся на магіле Віктара Каліноўскага, ушанаваўшы памяць усіх палеглых за беларускую свабоду і незалежнасць, наведалі помнікі славутых герояў бацькаўшчыны, якія ёсць у іх горадзе, таксама памятныя месцы, звязаныя з змаганнем за волю, павіншавалі суайчыннікаў. Гэтым разам перашкодаў з боку сілавікоў не было, хоць, як паказалі нядаўнія падзеі, у юбілейны год з пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага, у спецслужбаў да ўсяго што робіцца ў Свіслачы павышаная цікавасць.