viasna on patreon

Міліцыя Першамайскага раёну адмовіла ва ўзбуджэньні крымінальнай справы па факту пагрозаў Ігару Рынкевічу, адвакату Аляксандра Казуліна

2007 2007-03-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба Казуліна, 15 сакавіка  Ігар Рынкевіч атрымаў пастанову РАУС метрапалітэна, дзе ўказана, што згодна з праведзенай праверкай асобы невядомых не ўстаноўленыя. Матэрыял праверкі быў накіраваны ў Першамайскі РУУС. Начальнік следчага аддзелу Дуброўскі лічыць, што ў дзеяньнях невядомага адсутнічаюць прыкметы злачынства.

Адвакат Ігар Рынкевіч намераны накіраваць скаргу ў пракуратуру на дадзеную пастанову, бо лічыць адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы незаконнай. На ягонае меркаваньне ў дзеяньнях зламысьніка існуюцьпрыкметы злачынства, прадугледжанага арт. 185 КК РБ.

З сакавіка 2006 года, калі Ігар Рынкевіч пачаў абараняць Аляксандра Казуліна, адваката затрымлівала міліцыя, ён быў зьбіты, яго спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці. Таксама калегія адвакатаў наклала на Ігара Рынкевіча два спагнаньні ў службовым парадку, што пагражае яму пазбаўленьнем адвакацкай ліцэнзіі. Ігар Рынкевіч мяркуе, што яго перасьледуюць як абаронцу былога кандыдата на прэзідэнта Аляксандра Казуліна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства