У Барысаве забаранілі прадаваць «Борисовские новости».
Адміністрацыя мясцовага гархарчгандлю аб`явіла пра забарону на рэалізацыю ў памяшканьні гастраному №20 незалежнага штотыднёвіка "Борисовские новости". Гэта ўжо пятая крама, зь якой "выганяюць" распаўсюднікаў папулярнага ў горадзе выданьня. Як заявіў БелаПАН яе галоўны рэдактар і заснавальнік Анатоль Букас, гэта працяг распачатай мясцовымі ўладамі 1 чэрвеня плянамернай кампаніі па скарачэньні накладу непадцэнзурнага ім выданьня.
Спачатку ў распасюднікаў запатрабавалі ліцэнзію на розьнічны гандаль прэсай. Затым, калі ў пардаўцоў газэты такія ліцэнзіі зьявіліся, дырэктары крамаў сталі ў аднабаковым парадку разрываць дамовы на продаж штотыднёвіка. Букас мяркуе, што яны проста выконваюць ўказаньне намесьніка старшыні гарвыканкаму па эканоміцы Іосіфа Зубовіча, які лічыць, што крамы гархарчгандлю – ня месца для папулярызацыі недзяржаўнай прэсы. Хаця тут стала гандлююць прамысловымі таварамі, а таксама выпускамі іншых газэт, безумоўна, ляяльных ўладзе.
Паводле падлікаў Букаса за два з паловаю месяцы кіраўніцтву гарвыканкаму і гархарчгандлю ўдалося зьменшыць агульны наклад газэты на паўтары тысячы асобнікаў. Рэдакцыя панесла ўрон на 6 млн рублёў, дзясяткі распаўсюднікаў страцілі неблагі для горада Барысаву, дзе распаўсюджаная беспрацоўе, заробак.