viasna on patreon

Шклоўскі райсавет занепакоены парушэннем законаў дэпутатамі

2013 2013-04-01T14:05:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сесіі Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася днямі, было разгледжана пытанне “Аб захаванні законнасці і норм дэпутацкай этыкі”. Як паведамляе шклоўская раённая газета “Ударны фронт”, падставай для разгляду гэтага пытання стала тое, што за апошні час у бальшыні раёнаў Магілёўскай вобласці і горадзе Магілёве пачасціліся выпадкі, калі дэпутаты розных узроўняў парушаюць закон і злоўжываюць службовым становішчам.

З інфармацыяй па пытанні “Аб захаванні законнасці і норм дэпутацкай этыкі” на сесіі выступіў старшыня пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па пытаннях законнасці, правапарадку, праў грамадзян і барацьбе са злачыннасцю Аляксей Чэлак. Ён адзначыў, што за апошні час у бальшыні раёнаў Магілёўскай вобласці і горадзе Магілёве пачасціліся выпадкі, калі дэпутаты розных узроўняў парушаюць закон, злоўжываюць службовым становішчам, дапускаюць крадзёж дзяржаўнай маёмасці, здзяйсняюць іншыя правапарушэнні, і трапляюць пад артыкулы Крымінальнага кодэкса і адміністрацыйныя пакаранні. Таксама народныя выбраннікі нярэдка парушаюць Правілы дарожнага руху і кіруюць транспартам у стане алкагольнага ап’янення і тым самым паказваюць дрэнны прыклад іншым грамадзянам. Дэпутат Чэлак прывёў шэраг канкрэтных прыкладаў такіх парушэнняў, у тым ліку і па Шклоўскаму раёну. Старшыня Шклоўскага райсавета Міхаіл Паўловіч вымушаны быў нагадаць дэпутатам, што яны абраннікі народа і абавязаны строга выконваць законы Рэспублікі Беларусь і нормы дэпутацкай і агульначалавечай этыкі.

Нагадаем, што апошнім часам Шклоўскі раён ускалыхнуў цэлы шэраг гучных злачынстваў карупцыйнай накіраванасці, у якіх быццам бы былі замяшаны мясцовыя чыноўнікі розных рангаў, пра што раней паведамляў наш сайт. На жаль, ніякай галоснасці ў расследванні гэтых злачынстваў на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі не існуе, вынікі разгляду гучных крымінальных справаў не агалошваюцца.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства