Затрыманыя на “Дні Волі” украінцы, знялі відэа пра сваё падарожжа ў Беларусь
У інтэрнэце з’явіўся відэа-ролік, які знялі затрыманыя на “Дні Волі” у Мінску сябры ўкраінскай арганізацыі “Нацыянальны Альянс”. На відэа можна ўбачыць усё іхняе падарожжа з Украіны ў Беларусь і вяртанне на Радзіму пасля затрымання на акцыі.
Нагадаем, што пасля 24 сакавіка пасля заканчэння дазволенага ўладамі шэсця і мітынгу да “Дня волі” у Мінску былі затрыманыя трое сяброў “Нацыянальнага Альянса”. Іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. На наступны дзень Юлія Грышчук і Юлія Слівінская былі асуджаныя на адны суткі арышту і вызваленыя з-пад варты ў судзе. Назар Зеліноўскі як непаўналетні быў таксама вызвалены. Пытанне пра іх дэпартацыю яшчэ вырашаецца ў міграцыйнай службе.
Паездка ўкраінцаў на “Дзень Волі” праходзіў ў межах праекта “Украінская прысутнасць”, які ажыццяўляе “Нацыянальны Альянс” сумесна з міжнароднай арганізацыяй Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. У рамках праекта украінцы ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным аўтастопам, і паднімаюць на розных акцыях, якія яны ідэйна падтрымліваюць, украінскія сцягі.
Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”.