У Драгічыне ў актывістак Партыі БНФ канфіскавалі ўлёткі
https://spring96.org./be/news/6232
2007
2007-03-19T10:00:00+0200
2007-03-19T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміў БелаПан старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі Юрась Губарэвіч, Галіна Паўлава і Людзьміла Перадрыйчук на цэнтральным рынку горада раздавалі людзям віншаваньні да 89-ай гадавіне абвяшчэньня БНР і зварот да беларускага народа .
Каля 11.00 да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі,затрымалі і і прывезьлі і апорны пункт міліцыі. А ў 12.40 іх выпусьцілі без складаньня пратаколу. У актывістак партыі канфіскавалі агулам калі 250 асобнікаў друкаванай прадукцыі.
"Можна сказаць, што сёньняшняе затрыманьне падкрэсьліла тое,што мы бачым па ўсёй краіне : "адлоў" актывістаў дэмакратычнага руху,распаўсюджваючых друкаваную прадукцыю. Не выключаю, што такое можа здарыцца і ў іншых рэгіёнах Беларусі ", - паведаміў Юрась Губарэвіч.