viasna on patreon

Слонім: у аўторак вокны і форткі ў кватэрах адчыняць забаронена

2013 2013-04-05T11:23:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/slonim-kamvolnaia-fabryka.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Слонім. Камвольна-прадзільная фабрыка.

Слонім. Камвольна-прадзільная фабрыка.

У аўторак, 9 красавіка,  Слонімскую камвольна-прадзільную фабрыку мае намер наведаць прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Гэтымі днямі ў Слоніме чысцяць і рамантуюць Брэсцкую вуліцу, над горадам ужо тры дні лётае верталёт. Супрацоўнікі міліцыі абыходзіць кватэры слонімцаў на Брэсцкай вуліцы і вуліцы Скарыны і папярэджваюць, каб у аўторак ніхто не адкрываў фортачак і вокнаў, а ў каго ёсць паляўнічыя стрэльбы – здалі іх у міліцыю.

Гараджане такімі заклікамі незадаволеныя. Некаторыя адказваюць, што будуць рабіць тое, што запланавана, а іншыя абураюцца: «Можа ў аўторак нам, наогул, не хадзіць на працу, а дзяцей не адпраўляць у сады і школы…».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства