viasna on patreon

Кшыштаф Занусі: Палітычны пераслед навукоўцаў недапушчальны

2013 2013-04-07T16:37:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kszysztaf-zanussi.jpg
Польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі

Польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі

Вядомы польскі рэжысёр падтрымаў беларускіх выкладчыкаў, якія страцілі працу праз свае погляды.

Кшыштаф Занусі, які з'яўляецца ганаровым прафесарам Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта мяркуе недапушчальным пераслед акадэмічнай супольнасці.

Так ён пракаментаваў звальненне дацэнта Андрэя Чарнякевіч, прафесара Вячаслава Шведа і выкладчыка Ігара Кузьмініча. Прычынай гэтага стаў іхны ўдзел у выданні кнігі «Гродназнаўства». Мясцовыя ўлады разглядаюць яе як крамольную. Пазней старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра публічна прызнаўся, што асабіста аддаў загад звольніць з Гарадзенскага ўніверсітэта дацэнта Андрэя Чарнякевіча.

«Сістэма ў Беларусі - гэта выключэнне, іншай такой краіны ў Еўропе няма. Гэтыя пастановы недапушчальныя. Гэта ніяк не ўпісваецца ў еўрапейскія стандарты», - сказаў Кшыштаф Занусі.

Польскі рэжысёр мяркуе звароты да беларускіх уладаў бессэнсоўным.

«Я не бачу сэнсу пісаць лісты і рабіць нейкія крокі. З уласнага досведу жыцця ў такой сістэме я ведаю, што такія жэсты мала на што ўплываюць. Калі паўстане такая патрэба, то я абавязкова зраблю пэўныя крокі. Але сёння я не бачу ў іх сэнсу. На практыцы яны нічога не зменяць. Гэта справа беларусаў, яны павінны выказвацца на гэты конт. Бо кожны павінен сам змагацца за свабоду. Хай спачатку яны адкажуць на пытанне: які выбар яны зрабілі, як народ», - сказаў ён.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства