Эдуарду Лобаву дазволілі сустрэцца з ксяндзом
Адбылося гэта пасля ўмяшальніцтва Апостальскага Нунцыя Арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, паведаміла маці маладафронтаўца Марына Лобава.
За працэдурай споведзі назіралі некалькі супрацоўнікаў адміністрацыі Івацэвіцкай калоніі, таму споведзь прайшла літаральна моўчкі:
- Святар планаваў наведаць яго да Вялікадня, але з-за таго, што ён хварэў, гэтага не атрымалася. Адразу пасля яго выздараўлення сустрэча адбылася. Пасля таго, як калонію наведаў Нунцый, я была ў яго на прыёме. Туды раз у тыдзень ходзіць бацюшка, а з ксяндзом - праблема. Дзякуючы яго намаганням стала магчымай сустрэча і з ксяндзом.
Марына Лобава ўзгадвае, што гэта была другая сустрэча яе сына са святаром.
Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зняволення нібыта за хуліганства, якое адбылося за дзень да апошніх прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе.